Рынак у 1-м Мікрараёне быў і раней, але быў зачынены з-за таго, што знаходзіўся наўпрост па-над трубой з газам. У выніку гандлёвыя месцы былі зачыненыя, аднак патрэба жыхароў у сваім рынку засталася – не ездзіць жа кожны раз на цэнтральны. І цяпер непадалёк ад крамы “Алмі”, ужо ў бяспечным месцы пастаўлена агароджа і сталы з дахам. Вядуцца работы над невялічкім адміністратыўным будынкам. Ужо ў хуткім часе міні-рынак запрацуе зноў. Пакуль жа ён не адкрыты, гандаль (пераважна гароднінай) вядзецца побач, як вёўся амаль увесь час пасля закрыцця папярэдняга рынку.




