Пра здарэнне, якое адбылося 9 верасня паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска" са спасылкай на свайго чытача. Па словах відавочца, падобна на тое, што самалёт Су-27 буксіравалі на шасі па трасе Е-95 і па нейкай прычыне яго правае шасі звалілася на збочыну, ад чаго знішчальнік зваліўся з дарогі.


