Паблізу цэнтру Оршы ўзнікла стыхійная звалка, якая знаходзіцца непадалёк ад завода “Чырвоны барацьбіт” і літаральна ў некалькіх метрах ад падвяснога маста цераз Аршыцу. Кампаніі моладзі і людзей сталага ўзросту, якія весела бавілі вечары на беразе рэчкі, не надта рупіліся прыбіраць бутэлькі ад піва і ўпакоўкі ад ежы за сабой. У выніку смецця назапасілася нямала, што пагражае неўзабаве перайсці на маштаб звалкі. Многія бутэлькі ўжо ляжаць у вадзе, некаторыя ляжаць на беразе. Камунальныя службы горада Орша настойліва просяць грамадзян прыбіраць за сабой смецце, а не пакідаць яго ў грамадскіх месцах, дзе будуць адпачываць і іншыя людзі. Гэта будзе лепей і іншым кампаніям, і экалогіі роднага краю.


