
На гэтым матчы трэнерскі штаб аршанцаў знаходзіўся на трыбунах - сказалася выдаленне ў мінулым матчы.

У першым тайме футбалісты Слоніма і Оршы сутыкнуліся галовамі. Слонімскаму футбалісту дапамогу аказвалі супрацоўнікі хуткай дапамогі, пасля чаго вярнуцца на поле ён ужо не змог.

А Дзмітрыю Усачову пасля атрымання траўмы наклалі павязку і ён змог працягнуць матч. Праўда, калі ў пачатку другога тайма павязка была белая, то па меры гульні праз яе ўсё больш праступала не спыніўшаяся кроў.

Аршанскія фанаты ў гэты раз узброіліся вялікімі сцягамі.

За Слонім увесь матч заўзеў адзін самотны фанат.