Віцебскі "Газавік" канчаткова давёў, што выключацца з барацьбы за золата не збіраецца. Упэўнена выйграўшы 3:0 у талачынскай "Нівы", "газавікі" засталіся ў барацьбе. Праўда, у той жа дзень сенненскі "Камунальнік" упэўнена разграміў на выездзе "Бешанковічы". Шанцаў у гаспадароў уратавацца не было - 1:6. Пакуль віцябляне апярэджваюць сенненцаў, аднак тыя маюць на два матчы меней. Нарэшце, адбыўся матч паміж дубровенскім "Дняпром" і "Баранню". У гульні была зафіксавана нічыя 2:2.
