Аварыя адбылася 5 жніўня прыблізна каля 16-20. Легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся два міліцыянты (адзін з іх быў за стырном), аказаўся заціснутым паміж рэйсавым аўтобусам і МАЗам. У такой сітуацыі найболш, канешне, пацярпела легкавушка. Чалавечых ахвяраў няма.


