На сваім полі “Барань” саступіла віцебскаму “Газавіку” з лікам 1:3. Гэтая параза стала трэцяй за сезон для бараньцаў, пры трох перамогах і адной нічыёй. Пачынае паціху адыходзіць ад паласы пройгрышаў дубровенскі “Дняпро”. У гасцях каманда згуляла ўнічыю 0:0 з талачынскай “Нівай”. Гарадоцкі “Прамень” не пакінуў каменя на камені ад “Бешанковічаў” – 5:1.
