На стадыёне “Алімп” адбудзецца ўрачыстая праграма святкаванняў 75-годдзя авіярамонтнага завода. З 14.00 да 17.00 чакаецца правядзенне ўрачыстай часткі, канцэртная праграма. З 17.00 да 20.00 на плошчы Дома культуры канцэртная праграма працягнецца. З 20.00 да 22.00 чакаецца выступ ансамбля “Бяседа”, адразу пасля яго запланаваны салют у гонар юбілею. Пасля народныя гулянні працягнуцца.
