Футбалісты "Оршы" зрабілі неверагоднае ў гасцявым матчы са "Смалявічамі". Саступаючы за пяць хвілін да канца з лікам 0:2, "сіня-белыя" сышлі ад паразы. Абодва мячы за нашу каманду забіў нападнік Аляксей Хадневіч, у выніку нічыя 2:2. Прэс-служба "Смалявічаў" падрыхтавала фота- і відэаагляды гульні.








