Захавалася такая традыцыя і ў вёсцы Стаўры. На гэты раз асвяціць Вялікдзень прыехаў айцец Аляксандр з Браздетчынскай царквы. А арганізаваў мерапрыемства нястомны старэйшына Стаўроў Ігар Грышанаў. На фота бачна, што людзі засталіся задаволеныя выяўленым да іх клопатам і павагай да народных традыцый. Замест таго, каб ехаць у горад, асвячэнне Вялікадня было арганізавана прама на месцы. На жаль, у пераважнай большасці іншых вёсак раёна такую ініцыятыву не праявіў ніхто.

