1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Беларускія палітыкі наведалі Оршу

16.04.2016 22:17

1972 прагляду, 16 каментароў

16 красавіка ў Оршу прыехалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр прадпрымальнікаў Віцебска Ірына Яскевіч, сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі.

Як прылёт ластавак непазбежна азначае надыход вясны, так і ваяжы беларускіх палітыкаў прадказваюць, што на гарызонце выбарчая кампанія. Палітычны дэсант, які высадзіўся ў Оршы, прыехаў прэзентаваць аршанцам стварэнне правацэнтрысцкай кааліцыі ў беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Пакуль у склад новай кааліцыі ўвайшлі Аб'яднаная грамадзянская партыя, Рух за Свабоду, аргкамітэт Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Візіт у Оршу госці пачалі з ускладання кветак да помніка Караткевіча, затым Лябедзька і Яскевіч далі інтэрв'ю нашаму сайту, якое мы апублікуем ў бліжэйшы час. Пасля 12-й гадзіны госці наведалі рынак, дзе раздалі інфармацыйную літаратуру, сустрэліся з прадпрымальнікамі і жыхарамі горада. Затым прайшла сустрэча з аршанскімі актывістамі арганізацый - сябраў кааліцыі, якая прайшла ў ажыўленай атмасферы.

Прадстаўнікі БХД у той жа самы час змаглі правесці семінар ўнутры сваёй каманды і паўдзельнічаць у зборы подпісаў за будаўніцтва бальніцы ў Оршы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Беларускія палітыкі наведалі Оршу

16 красавіка ў Оршу прыехалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр прадпрымальнікаў Віцебска Ірына Яскевіч, сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение