У гэтыя дні многія людзі добраахвотна ці па ініцыятыве сваіх прадпрыемстваў ды ўстановаў далучаюцца да прыборак тэрыторыяў. І не толькі тэрыторыяў сваіх арганізацый. але і грамадскіх месцаў. Так, навучэнцы Палітэхнічнага прафесійна-тэхнічнага коледжу (былое ПТВ №110) на днях выйшлі на прыборку тэрыторыі ўздоўж трасы Е95. 12 чалавек прайшліся амаль ад Андрэеўшчыны да дарогі на Дуброўна і сабралі цэлы трактар смецця. У адрозненні ад прыгараднай тэрыторыі - тут смецце не канцэнтруецца ў некалькіх месцах, а раскідана па ўсёй тэрыторыі ўздоўж трасы, што складае свае нязручнасці, але як паказала колькасць сабранага, сметнічаюць тут зусім не меньш чым у іншых месцах.





