Адліга пакінула непрыемны след на Аршыцы — пасля таго, як снег і лёд на рацэ пачалі імкліва раставаць, у раёне Млына на вадзе ўтварылася цэлая звалка смецця. Жахлівы выгляд ракі змяніўся на прыемны - смецця каля маленькага чырвонага маста, на якім закаханыя любяць пакідаць замочкі, больш няма. Застаецца спадзявацца на сумленне аршанцаў, беражыце нашу прыроду! Смецце — ў сметніцу!

