Усе тры аршанскія прадстаўнікі ў Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе правядуць свае матчы на бліжэйшых выходных. "Сонейка" 27-га сакавіка згуляе ў віцебскай залі СДзЮШАР 4 супраць мясцовага клуба, які носіць якраз такое імя. Старт гульні ў 11:30. А 26-га сакавіка, у суботу, СДзЮШАР 2 прыме "Фантастыку", гульня пачнецца а 15:00. У 16:30 на пляцоўку выйдуць "Сяргееў В" і "БЛ Груп", на дадзены момант якраз паміж гэтымі камандамі ідзе барацьба за верхні радок турнірнае табліцы. "Трыумф" займае 3-е месца. Абодва суботнія матчы пройдуць у аршанскім спартовым комплексе "Лакаматыў".
