Перасоўны мастацкі праэкт аршанскага мастака Паўла Сідаровіча цяпер будзе выстаўляцца ў Баранавічах "Літаразнаўства" - выстава графікі прысвечаная беларускаму алфавіту. Кожная асобная карціна - гэта асобная літара і асобны сюжэт прыгодаў хлопчыка - героя ўсёй выставы. "Літаразнаўства" ад самага моманту свайго стварэння пачало турнэ па краіне. Баранавічы сталі 8 горадам краіны і другім горадам заходняй Беларусі (пасля Брэста), дзе мясцовыя жыхары пабачаць прыгоды хлопчыка з літарамі. Выстава адкрыецца 15 сакавіка а 13-00 у Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя В.П. Таўлая, па адрасу Леніна, 51.
