Працягваецца рэгулярны чэмпіянат Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. СДзЮШАР № 2 перамагла каманду "Legacy" 67:53 (24-13, 15-11, 18-10, 10-19). Па 15 пунктаў у каманды-пераможцы набралі Ягор Лабаноўскі і Вячаслаў Парчэўскі. "Сяргееў В" прадказальна разабраўся з клубам "Ultra", ужо пасля першай чвэрці многае стала зразумелым — 91:63 (31-13, 16-16, 19-23, 25-11). Анатоль Свірыдаў сабраў 24 пункты за матч! А вось "Сонейку" ў новым туры дастаўся цяжкі супернік "Трыумф", які перамог аршанцаў 95:74 (22-20, 30-19, 22-17, 21-18). У "Сонейка" Сяргей Пермякоў набраў 24 пункты.
