Аршанец Аляксей Талай часта ездзіць з выступамі ў розныя гарады. Жыццярадасны малады чалавек без рук і ног на сваім прыкладзе распавядае людзям пра матывацыю да жыцця. У лютым і пачатку наступнага месяца Аляксей наведае сталіцы азіятскіх краінаў - 27-га лютага выступ запланаваны ў былой сталіцы Казахстана Алматы, на наступны дзень у сталіцы Кіргізіі - Бішкеку, а 6-га сакавіка ў сталіцы Казахстану Астане.
