Аліна Талай узмоцнена рыхтуецца да вялікіх стартаў у сезоне-2016, галоўным з якіх стануць Алімпійскія гульні ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Пакуль зіма, і спаборніцтвы праходзяць пераважна ў закрытых памяшканнях. Аліна пачала турнірную практыку на пачатку лютага ў Вене, а потым пераехала ў нямецкі Дзюсэльдорф, дзе зноў перамагла. На гэты раз дыстанцыю 60 метраў з бар'ерамі Талай прабегла за 8,00 секунды! Гэта на 0,09 лепей за венскі час.
