1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

00:00

+3

5 м/с

989 гПа

Орша, Грамадства

Праваслаўныя збіраюць на званіцу

01.02.2016 18:53

1787 праглядаў, 7 каментароў

РПЦ збірае ахвяраванні на пабудову званіцы ў цэнтры Оршы.

Руская праваслаўная царква (РПЦ) плануе ўзвесці ў гістарычным цэнтры Оршы званіцу побач з храмам Раства Прасвятой Божай Маці. У некаторых крамах Оршы ўжо размешчаны вялікія скрыні для збору грашовых ахвяраванняў з людзей. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы быў узведзены ў Оршы ў 1691 годзе, але ў 60-я гады ХХ стагоддзя быў зруйнаваны. У 2000-я гады быў адноўлены і цяпер знаходзіцца, па іроніі лёсу, на вуліцы з назвай Савецкая. Побач з ім стаіць яшчэ адна праваслаўная царква – Свята-Міхайлаўская. Цяпер у планах РПЦ – пабудова званіцы побач з царквой, на выявах, размешчаным на скрынях, прыводзіцца прыкладны выгляд званіцы.

Такім чынам, кіраўніцтва праваслаўнай царквы мае вялікія планы на далейшую разбудову, храм Раства Прасвятой Божай Маці з пабудовай званіцы стане комплексам. Тым часам ёсць у гэтай гісторыі і незразумелыя рэчы: у валоданні праваслаўнай царквы даўно знаходзіцца Базылянскі манастыр, аднак яго рэканструкцыя не ідзе, колькі б лістоў не дасылала грамадскасць. Больш за тое, манастырскі комплекс дагэтуль не закансерваваны для таго, каб яго не руйнавалі пакрысе ападкі. Затое ў ахоўнай зоне побач з манастыром была пабудавана драўляная капліца. Сітуацыя даўно не вырашаецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праваслаўныя збіраюць на званіцу

РПЦ збірае ахвяраванні на пабудову званіцы ў цэнтры Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение