У апошні дзень студзеня два аршанскія баскетбольныя клубы СДзЮШАР №2 і “Сонейка” правядуць матчы рэгулярнага чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. СДзЮШАР №2 згуляе перанесены паядынак 7-га туру са “Скарпіёнам”, пачатак гульні на паркеце фізкультурна-аздараўленчага комплекса ў 12:45. У залі ВЦСК у 17:45 распачнецца сустрэча аршанскага “Сонейка” з “БЛ Груп”, гэты матч адносіцца да 9-га туру.
