У матчах рэгулярнага чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі "Сяргееў В" і СДзЮШАР №2 правядуць свае матчы. "Сяргееўцы" прымуць СДзЮШАР №4 з Віцебску, пачатак гульні ў спартовым комплексе "Лакаматыў" а 15:00. У 16.30 на паркет выйдуць СДзЮШАР №2 і віцебскі "Трыумф". На дадзеным этапе "Сяргееў В" згубіў лідэрства, аддаўшы яго "БЛ Груп", аднак маем на ўвазе, што ў аршанскага калектыва на адну гульню менш.
