У Оршы 19 снежня адзначылі Хрышчэнне Гасподняе. Ад самай раніцы ува многія цэрквы стаялі чэргі людзей па святую ваду, людзьмі і машынамі была запруджаная вуліца Францыска Скарыны, на якой знаходзіцца Куцеінскі манастыр. Многія далучыліся да абраду па абедзе, пасля вяртання з працы. Некаторыя людзі аддавалі належнае сімволіцы, стаялі ў чэргах з невялічкай тарай, аднак у многіх у руках былі вялікія каністры і кантэйнеры. Шмат людзей па традыцыі сабралася ля двух цэнтральных праваслаўных храмаў па вуліцы Савецкай.


