Павышэнне тарыфаў ужо ўступіла ў сілу. Найвялікшае павышэнне тарыфу кранулася забора крыві з вены - на 33 %. Цяпер за дадзеную лабараторную паслугу кліент мусіць заплаціць не 6, а 8 тысяч. Але гэта дробязі і невысокія сумы, проста звяртае на сябе ўвагу найвышэйшы працэнт. Першае абследванне ў стаматолага вырасла з 33 тысяч да 42. Магнітна-рэзанансная тамаграфія галаўнога мозгу цяпер каштуе ўжо ад 183 да 673 тысяч рублёў, павышэнне на 26 % ад старога тарыфу. У цэлым даражэй будзе каштаваць і афармленне даведкі для ваджэння аўтамабілем.

