1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Рэгіён, Палітыка

Орша пад ядзерным попелам

23.12.2015 18:21

2145 праглядаў, 25 каментароў

Наш горад мог быць знішчаны, калі б Халодная вайна перарасла ў сапраўдную

Нацыянальнае ўпраўленне архіваў Злучаных штатаў Амерыкі рассакрэціла частку спісаў цэляў ядзерных удараў, якія маглі б адбыцца з боку краінаў НАТА па Савецкім Саюзе. У адным спісе наш горад праходзіць як цэль удару №2. Нумар два азначае, што наш горад павінен быў быць знішчаны ядзернай бамбардзіроўкай у другую чаргу пасля Украінскага Быхава.

Увогуле ў спіс, дзе знаходзіцца Орша, патрапіла 1100 аб'ектаў - гэта аэрадромы СССР і краінаў блокаў Варшаўскай дамовы. Наш горад патрапіў у гэты спіс, бо ён быў стратэгічна важным для абароны Савецкага Саюза - у часы Халоднай вайны ў розныя гады ў Оршы знаходзілася, прынамсі, 6 вайсковых частак (пасля распаду СССР у пачатку 90-х заставалася яшчэ 3). Да таго ж, у Балбасава - побач з Оршай - знаходзіўся вайсковы аэрадром, на якім месціліся бамбардзіроўшчыкі, якія павінны былі панесці бомбы з ядзернай боегалоўкай на захад.

Савецкі Саюз не вытрымаў Халоднай вайны, якая і скончылася з яго развалам, большасць вайсковых частак з горада і раёна былі выведзены і, можна сказаць, ядзерная небяспека мінавала.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша пад ядзерным попелам

Наш горад мог быць знішчаны, калі б Халодная вайна перарасла ў сапраўдную

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение