Абодва матчы "Атланта" з "Узлётам" адбудуцца ў ДА "ФКС і Т Пастаўскага раёна", вул. Савецкая, 81 "В". "Атлант" ужо некалькі гадоў з'яўляецца моцнай камандай, але парой адчувае фінансавыя праблемы. Матч 19-га снежня пачнецца а 18:00, гульня 20-га аб 11:00. Гэтымі двума паядынкамі "Узлёт" скончыць праграму першага кола чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод каманд дывізіёну Б.
