Цэнтральная ялінка Оршы сёлета будзе насіць незвычайную зорачку. Калі на ільнокамбінаце ялінку ўпрыгожылі чырвонай пяціканцовай зоркай, дык у цэнтры ўсталяваная нібы "падвоеная" зорка, з прамянямі рознай велічыні. Гэта досыць незвычайна і можа вельмі спадабацца аршанцам. 15 снежня праходзілі работы па ўпрыгожванні ялінкі і ўжо зусім хутка яна будзе радаваць жыхароў і гасцей горада агеньчыкамі. Акрамя таго, на Калегіумнай плошчы з'явілася яшчэ больш ілюмінацыі.


