Раней мы ўжо паведамлялі, што ў якасці экспераменту на Аршанскім вакзале цяпер забаронена паленне. Парушыўшым забарону пагражае даволі вялікі штраф - да 720 тысяч рублёў. Але аматары цыгарэтаў надта пакутваць на вакзале ўсё адно не будуць - для іх у некалькіх месцах вакол вакзала створаны адмысловыя месцы для палення. Гэтыя месцы адзначаны белым пункцірам, унутры квадрата стаіць сметніца-попельніца. Такія месцы ёсць каля помніка Заслонаву і, прынамсі, па тры месца на пасажырскіх платформах.
