Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 18 кастрычніка каля 21:10 непадалёк ад Дома культуры ільнокамбіната. Легкавы аўтамабіль у цёмны час сутак паводле папярэдняй інфармацыі апынуўся на сустрэчнай паласе і наехаў на грузавы аўтамабіль, які чысціў дарогу. На месца аварыі выехалі супрацоўнікі ДАІ.

