Аршанцы ў 22-м туры чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе прымалі "Гомельчыгункатранс". На сваім полі наша каманда саступіла суперніку 0:4. Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе, толькі 0:1, а вось у другім сіла гомельскай каманды выявілася. Аршанцы не здолелі нічога супрацьпаставіць. Яны мелі некалькі момантаў, аднак супернік болей валодаў мячом і часцей пагражаў браме гаспадароў. Галы забівалі Нахімаў, Гомза, Барсукоў і Лаўранчук.
