Чацвер 20 жніўня стаў перадапошнім днём, калі былі дазволены пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. У Оршы гэтым днём скарысталася толькі ініцыятыўная група Анатоля Лябедзькі. Прыхільнікі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі з 15 да 18 гадзін збіралі подпісы на плошчы каля гандлёвага дому. Праўда, на гэты раз як самі зборшчыкі так і выбаршчыкі былі даволі пасіўныя - апошняе вулічнае палітычнае мерапрыемства ў горадзе мела на мэце не столькі сабраць новыя подпісы, колькі прадэманстраваць наяўнасць палітычнай альтэрнатывы.


