У "сіня-белых" 11 пунктаў пасля 12 матчаў і 14 радок у турнірнай табліцы. "Ільняныя" на адзін пункт адстаюць ад светлагорскага "Хіміка". Ніжэй за "Оршу" ідуць "Кобрын" і "Рэчыца". А ў лідэры выйшаў магілёўскі "Дняпро", які выйграў гасцявы матч у "Ліды" 3:0 і скарыстаўся нулявой нічыёй "Іслачы" са "Смалявічамі".
