Акрамя прадуктаў харчавання, крама прапануе і вялікі выбар прамысловых тавараў ад газет, часопісаў і сродкаў гігіены да садовай мэблі і дзіцячых аўтамабільных крэслаў. Значнае адрозненне ад іншых гандлёвых цэнтраў горада - вялікая колькасць кветак, большае выкарыстанне беларускай мовы і адкрытая для пакупнікоў прыбіральня. Крама працуе да 23 гадзін.


