Грузавы аўтамабіль "Вольва" перавозіў ільновалакно, накіроўваўся з Магілёва ў Санкт-Пецярбург. На аўтобусным прыпынку на вуліцы Маладзёжнай грузавік загарэўся. Выратавальнікам удалося ліквідаваць агонь. У выніку пажару згарэлі кузаў аўтамабіля, прычэп, а таксама 12 тонаў ільновалакна. Ніхто з людзей не пацярпеў.


