Мастацкі праэкт аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча "Літаразнаўства" працягвае падарожнічаць па краіне. З 12 чэрвеня да 20 жніўня праэкт прымеркаваны да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча будзе экспанавацца ў Мсціслаўскім гісторыка-археалагічным музеі. Раней "Літаразнаўства" ўжо экспанавалася ў аршанскім музеі Караткевіча, Талачыне і Гомелі. Адкрыццё выставы пройдзе 12 чэрвеня а 14-30 па адрасе: г. Мсціслаў, вуліца Калініна 49.
