У гэты дзень - 13 мая - быў перакрыты рух прыватнага транспарту праз мост па вуліцы Камсамольскай і значная плынь транспарту скіравалася на пераправу Дняпра праз мост па вуліцы Бабкова. Але каля 2 гадзін дня амаль на ўездзе на мост па вуліцы Бабкова сутыкнуліся два аўтамабіля. Аварыя была нязначная - пацярпелых няма, машыны пашкоджаны несур'ёзна - пры гэтым пакуль аўтамабілісты разбіраліся і не з'язжалі з месца аварыі, на масту і перад мастом з боку Ільнокамбіната ўтварыўся затор.

