На гэты раз на рамонт закрыты мост праз Днепр па вуліцы Камсамольскай у Цэнтры. Праўда, гэты рамонт не настолькі глабальны, як той, які перажыў мост на Бабкова. На Камсамольскай усяго толькі мяняюць асфальт. Старое пакрыццё было знята адмысловай тэхнікай і 13 мая на мост укладаюць новы асфальт. У сувязі з рамонтам для транспарту мост часова закрыты. Праўда, закрыццё маста не паўплывала на рух грамадскага транспарту. Рэгуліроўшчыкі прапускаюць праз мост аўтобусы і маршрутныя таксі.



