Падыходзіць да завяршэння стварэнне ў Оршы "Алеі лётчыкаў". Алея размясцілася ў новым мікрараёне дзе ўсе вуліцы названыя імёнамі савецкіх лётчыкаў - удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Пачатак алеі абазначаны канструкцыяй з мініяцюрным савецкім самалётам, якая была змантавана літаральна на днях. Афіцыйнае адкрыццё алеі распачнецца 9 мая а 13-00.
