Цяпер выезд на вуліцу 60 год БССР з боку крамы Алмі будзе рэгуляваць новы светлафор, тут жа нанесена новая дарожная разметка, абазначаны пешаходны пераход. Таксама на частцы дарогі ад маста ў бок мікрараёна заменены ліхтары вулічнага асвятлення. Свяціць людзям і машынам будуць ліхтары такога ж самага дызайну як і тыя, якія ўсталяваныя на адрамантаваным мосце.
