Каля абеду 23 красавіка ўздоўж чыгункі каля прыпынку Сонечны (былы Пагост) загарэлася сухая трава. сумніўна, што гэта быў наўмысны падпал, больш верагодна, што пажар распачаўся з-за якога-небудзь недапалка, а потым вагонь моцным ветрам раздзьмула далей. Вагонь выпаліў траву пад трансфарматарам, які знаходзіцца каля чыгуначнага палатна, дайшоў да былога будынка станцыі і, на шчасце, спыніўся каля дрэваў якія аддзяляюць чыгунку ад лецішчаў. Яшчэ б два-тры метры і вагнём маглі захапіцца драўляныя платы і пабудовы садаводчаскага кааператыву.


