Аўтобусны прыпынак "Цэнтр" у бок Мікрараёну абзавёўся камфортным будынкам. Архітэктурна будынак амаль дублюе аўтастанцыю насупраць - лаўкі пад дахам для пасажыраў і некалькі памяшканняў для крамаў. Пакуль крамамі занятае толькі адно памяшканне - тут размясціўся салон Еўрасеці.
