1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Орша, Грамадства

Талачын не п'е 11 дзён

27.03.2015 13:25

1428 праглядаў, 0 каментароў

Вызначаны дні цвярозасці ў Талачынскім раёне. У гэтыя дні алкаголь рэалізоўваць не будуць.

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 20 лютага 2015 года №119 акрэслены абмежаванні на тэрыторыі раёна часу продажу алкагольных напояў. Яны ўведзеныя на падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту".

Вызначаны і так званыя дні цвярозасці, калі ў сілу ўступае поўная забарона продажу алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю імі на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў. Гэтыя дні выпадаюць у бягучым годзе на 30 траўня, 2 ліпеня і 2 жніўня, 1 верасня, 2 кастрычніка, 2 лістапада і 2 снежня.

Асобнымі датамі праходзяць 2 красавіка, да якога прымяркоўваецца правядзенне ў раёне Дня здароўя, 2 мая - Дня сям'і, 1 Чэрвень - моладзевых мерапрыемстваў, а таксама 12 чэрвеня - дзень правядзення выпускных вечароў і ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Дадзеная мера з'яўляецца складовай часткай правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду і зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талачын не п'е 11 дзён

Вызначаны дні цвярозасці ў Талачынскім раёне. У гэтыя дні алкаголь рэалізоўваць не будуць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение