Нагадаем, што ў ноч з 7 на 8-е ў Барані ў трохкватэрным аднапавярховым доме адбыўся пажар, у выніку паждару загінула гаспадыня дома, яе маці і сужыцель гаспадыні. Як паведамляе прэс-служба абласнога МНС, гэтая сям'я была сацыяльна небяспечная з-а ўжывання алкаголю. гаспадыня кватэры парцавала дворнікам, але заробак ёй адмыслова не аддавалі цалкам, а перадавалі невялікімі часткамі кожны дзень, каб тая не парпіла яго за адзін раз. Не першы раз ў кватэры адбываецца пажар, але звычайна усё абыходзілася невялікімі задымленнямі. У гэты дзень сям'я была моцна выпіўшай, як часта і бывае ў такіх выпадках, прычынай пажару і смерці трох чалавек стала непатушаная цыгарэта. Суседзі не пацярпелі, бо ўсе змаглі эвакуявацца самастойна.



