Валейбалісты аршанскай каманды ў спорткомплексе на вуліцы Якубоўскага прымуць прамога канкурэнта ў барацьбе за месца ў дывізіёне А чэмпіянату Беларусі — "Лакаматыў" з Баранавічаў. На дадзены момант "Лакаматыў" ідзе на 2-м месцы, "Узлёт" займае 3-ю пазіцыю. Матч у суботу, 24 студзеня, адбудзецца а 17-й гадзіне. Сустрэча 25 студзеня прызначана на 12:00.
