У Наваполацку здарылася трагедыя. Як паведамляе суполка ЎКантакце "Полоцк и Новополоцк", беларускага студэнта з Оршы парэзаў студэнт з Туркменістана. Інцыдэнт здарыўся 14 студзеня прыкладна а 21-й гадзіне. Аршанца адвезлі ў рэанімацыю, а туркмена затрымала міліцыя. Як паведамляюць сведкі, што пражываюць у студэнцкім інтэрнаце, які ў горадзе называецца "Бастылія", туркмен перад тым, як парэзаць аршанца, збіў дзяўчыну і паспрабаваў скінуць яе з балкона.

