На вуліцы Якубоўскага 14-га снежня раніцай легкавы аўтамабіль не ўпісаўся ў паварот і пратараніў плот Сырзавода. У выніку аўтамабіль апынуўся на тэрыторыі самога прадпрыемства і даставаць яго бліжэй да 13 гадзінаў прыбыў адмысловы кран. Падрабязнасці аварыі стануць вядомымі пазней.


