1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Падрабязнасці выбуху

25.11.2014 11:06

2322 прагляду, 6 каментароў

Высветліліся некаторыя падрабязнасці выбуху ў Дубровенскім раёне, пасля якога загінуў мужчына.

Следчыя высвятляюць усе акалічнасці гібелі 32-гадовага мужчыны, які падарваўся на снарадзе. Ён быў так званым "чорным капальнікам". Канфіскаваныя выбухованебяспечныя аб'екты, выяўленыя на месцы. Сапёрна-піратэхнічнай групай былі прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі перад пачаткам агляду месца здарэння.

Першапачатковымі следчымі дзеяннямі і аператыўна-вышуковых мерапрыемствамі ўстаноўлена, што загінулы захапляўся раскопкамі трафеяў часоў ВАВ. Пра гэта сведчаць паказанні сваякоў загінулага, а таксама выяўленыя на месцы здарэння спецыяльныя прыстасаванні для раскопак, а таксама раскапаныя загінулым 4 боегалоўкі ад снарадаў, узрывальнікі, фрагменты боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Дубровенскім раённым аддзелам Следчага камітэту распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Следчыя Дубровенскага РАСК ужо завяршылі працу на месцы здарэння, інфармуе сайт Следчага камітэту. Канфіскавана каля 70 адзінак боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Праца па крымінальнай справе працягваецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падрабязнасці выбуху

Высветліліся некаторыя падрабязнасці выбуху ў Дубровенскім раёне, пасля якога загінуў мужчына.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение