Трагедыя адбылася на трасе Берасце - Менск - мяжа Расеі. Легкавая Toyota Avensis сутыкнулася з грузавіком Renault. Кіроўца легкавіка і ягоная пасажырка загінулі прама на месцы. Выняць целы з аўтамабіля здолелі толькі выратавальнікі. Фурай кіраваў грамадзянін Польшчы 1968 года нараджэння. З траўмамі ён дастаўлены ў бальніцу.


