Раней мы паведамлялі аб аварыі, якая адбылася ў ноч з 14 на 15 лістапада. Аўтамабіль Mercedes-Benz ML вылецеў у роў каля музея "Млын". На афіцыйным сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з'явіліся фота дарожна-транспартнага здарэння, што адбылося той ноччу.



