Прыхільнікі беларускай нацыянальнай каманды адрозніваюцца патрыятызмам. Усялякі раз сектар фанатаў зборнай у чужых краінах упрыгожваецца нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і банэрамі, выкананымі ў нацыянальных колерах. 8 верасня, якраз на 500-ую гадавіну перамогі ў Аршанскай бітве, зборная Беларусі праводзіла кваліфікацыйны матч чэмпіянату Еўропы-2016 са зборнай Люксембурга. На жаль, выйграць нашы не змаглі - нічыя 1:1. А вось фанаты парадавалі добрым маляваным банэрам у гонар вялікае бітвы.
