Пра аварыю паведамляе зводка МНС, бо ім давялося дапамагаць разбіраць вынікі аварыі. Само здарэнне адбылося 20-га снежня пад вечар - на вуліцы было ўжо цёмна. Не далёка ад Шухаўцоў Дубровенскага раёна спыніўся на дарозе грузавік Сканія. Праз некаторы час ззаду ў яго ўрэзаўся грузавік Івеко. Кабіна Сканіі была разбіта ўшчэнт: матор адваліўся проста таму, што яму не было на чым трымацца. Але ў выніку такога ўдару кіроўца Івеко не пацярпеў, прынамсі так гавораць ратавальнікі. Затое 20-гадовы кіроўца Сканіі аказаўся заблакаваны ў кабіне. Менавіта тады ў справу ўмяшаліся ратавальнікі - яны выехалі на месца, каб дэблакаваць кіроўцу. Пасля дэблакіроўкі і першаснага агляду пацярпелага кіроўцы, яго перадалі медыкам, бо траўмы былі значныя.




